Без рубрики

Дзень Волі а таксама Салідарнасці з Украінай. 25 сакавіка, Менск, Беларусь

“Трэба памятаць з гісторыі: і Беларуская Народная Рэспубліка была, і Украінская Народная Рэспубліка была. Яны абедзве палі пад ботамі чырвонай расейскай арміі. І мы ніколі больш не мусім гэтага паўтарыць. Таму пасыл адназначны: што мы з Украінаю салідарныя”.

25 сакавіка 1918 года – дзень абвешчання БНР 25.03.94_yudik.org_8– незалежнай беларускай дзяржавы. Для гісторыі краіны – дата больш, чым важная, але на афіцыйным узроўні яе не адзначаюць. Хоць тыя, хто святкуе гэты дзень, упэўненыя.

Віншую ўсіх з Днём Волі!
Пачатак сёння,у 18.00, к\т «Кастрычнік», каля Акадэміі навук

Я — нічога не боюся! Бо гэта мая Бацькаўшчына, гэта мая зямля, мая краіна, мая нацыя ! Не бойся! ТЫ — гаспадар сваёй краіны !

25.03.94_yudik.orgУ Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт 7 сакавіка пададзена заяўка на правядзенне шэсця і мітынгу 25 сакавіка з нагоды Дня Волі — чарговай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 года).
Заяўнікі акцыі просяць мінскія ўлады дазволіць сход удзельнікаў на пляцоўцы каля Акадэміі навук у 18.00, затым правесці шэсце па праспекце Незалежнасці і мітынг на плошчы Незалежнасці з 19.30 да 20.00. ..

25.03.94_yudik.org_

Гісторыя святкавання Дня Волі.
Першы раз Дзень Волі ў Беларусі адзначылі ў 1919 годзе. Праз год пасля прыняцця гістарычнага акта 25 сакавіка 1918 года аб абвяшчэнні незалежнасці БНР. Свята праходзіла ў Гродне, бо ў Мінску ў той час панавалі бальшавікі.25.03.94_yudik.org_12

З 1922 па 1925 год свята адзначалася сумесна ўсёй супольнасцю віленскіх беларусаў. З нагоды свята пісаліся артыкулы, выдаваліся мемарандумы, рабіліся гучныя заявы. Таксама ладзілася святочнае набажэнства ў віленскім касцёле святога Мікалая. У 1925 годзе святкаванне вырашана было спалучыць з юбілеем выдавецкай дзейнасці Францішка Скарыны ў Вільні. Той год быў апошні, калі супольна віленскія беларусы адзначылі Дзень Волі. Перыяд з 1926 па 1932 у нацыянальным беларускім руху адзначаны раскалом сярод яго ўдзельнікаў. У той перыяд адбыўся разгром «Грамады» і гучныя судовыя працэсы. Таму і Дзень Волі набыў характар закрытых мерапрыемстваў, якія праводзілі сябры БХД. Аднак традыцыйныя набажэнствы ў касцёле св. Мікалая і ў Пятніцкай царкве ў Вільне не супыняліся. 15-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР (1933 год) праходзілі асабліва ўрачыста і святочна, бо ў той год яны супалі з юбілеямі паўстання 1863 г. і Кастуся Каліноўскага. Святочнае мерапрыемства, якое праходзіла ў Віленскай гімназіі было прысвечана гэтым двум значным падзеям.25.03.94_yudik.org_6

З 1934 па 1939 год традыцыя святкавання Дня Волі захавалася толькі ў асяродке Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Сябры БХД ладзілі святочную імшу, праводзілі вечарыны. 25 сакавіка паступова выходзіла за межы Вільні і прыходзіла ў 25.03.94_yudik.org_4сцены дамоў-чытальняў і вясковых бібліятэк па ўсёй Беларусі. Аднойчы актывісты нацыянальнага адраджэння 25 сакавіка вывесілі пасярод сваёй вёскі бел-чырвона-белы сцягі. У наступныя гады сцягі з’явіліся ў Ашмянах і Смаргоні, што вельмі раздражняла польскую ўладу.

Пасля 1945 года и ажно да 1980-х Дзень Волі, як нацыянальнае свята адзначаўся выключна ў колах беларускай эміграцыі. З нагоды свята ў розных супольнасцях ладзіліся беларускія вечарыны і рабіліся адмысловыя паштоўкі.

 

Шэсце да плошчы Незалежнасці ў Дзень Волі забароненае

У Мінгарвыканкаме было прынятае рашэнне аб забароне на Дзень Волі шэсця да плошчы Незалежнасці, пра гэта сёння ўвечары паведамілі аднаму з заяўнікаў акцыі, старшыні Партыі БНФ Аляксею Янукевічу. Таксама чыноўнікі паведамілі, што сёння апошні дзень, калі яшчэ можна падаць заяўку на акцыю 25 сакавіка. Пры гэтым яны прапанавалі найпер змяніць маршрут. Аргкамітэт апэратыўна склаў новую заяўку і паспеў яе падаць. У ёй прапануецца збор а 18 гадзіне каля кінатэатра «Кастрычнік» і шэсце па вуліцы Сурганава да парку імя Дружбы народаў, дзе ў 19:30 пройдзе мітынг. «У рашэньні Менгарвыканкаму патлумачаныя прычыны забароны акцыі па першай заяўцы. Маўляў, арганізатарамі была распаўсюджана інфармацыя пра планаванае мерапрыемства да атрымання дазволу. Таксама, паводле ўладаў, плошча Незалежнасці не можа быць месцам правядзеньня масавых мерапрыемстваў», — распавёў Радыё «Свабода» Янукевіч.Па яго меркаванні, тое, што рашэнне было прынятае даволі хутка, і засталася магчымасць падаць новую заяўку сведчыць пра тое, што ўлады не зацікаўленыя ў канфрантацыі 25 сакавіка. Нагадаем заяўка была пададзеная ўсяго тры дні таму – 7 сакавіка. У заяўцы быў ўказаны маршрут, які быў прапанаваны раней на паседжанні аргкамітэту: збор у 18.00 на Акадэміі навук, у 18.30 пачнецца шэсце па праспекце Незалежнасці, а ў 19.30 — мітынг на плошчы Незалежнасці. Сярод заяўнікаў акцыі былі шэсць асобаў: намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябра прэзідыума БСДП (Грамада) Анатоль Сідарэвіч, Антон Жылко (АГП), Марына Хоміч (аргкамітэт па ўтварэнні партыі БХД), Уладзімір Колас (Рада беларускай інтэлігенцыі).

Адмова првядзення шэсця па прашпекту Незалежнасці і мітынгу на Плошчы Незалежнасці з`яўляецца глумленнем над беларускай нацыянальная гіторыяй і беларускімі нацыянальнымі святамі. Цэнтральныя плошчы сталіцы не павінны быць месцамі правядзення шабашаў рэжыму, на якіх спайваецца насельніцтва. На гэтых плошчах мусяць святкавацца нацыянальныя святы.

Психотерапевт, клинический психолог, психиатр-нарколог, семейный психолог, врач мануальной медицины, ул. Мельникайте, 2, ст. метро "Фрунзенская", +375296277772

Добавить комментарий